Skip to main content

Калядны канцэрт адбыўся ў гродзенскай францішканскай парафіі

franki 127 снежня ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканская) адбыўся калядны канцэрт.

Атмасферу свята Божага Нараджэння стараліся стварыць удзельнікі парафіяльнага дзіцяча-моладзевага хору “Містэрыум”.

Дзеці і моладзь парадавалі слухачоў выкананнем калядных спеваў, павіншавалі з Нараджэннем Пана і надыходзячым Новым годам, падарылі радасныя і добрыя эмоцыі, пажадалі любові і веры.