Skip to main content

У Гродзенскай курыі прайшло пасяджэнне катэхетычнай рады

katehety 5

10 лістапада ў курыі Гродзенскай дыяцэзіі прайшло працоўнае пасяджэнне катэхетычнай рады.

Пасяджэнне ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. У межах сустрэчы былі абмеркаваны важныя пытанні, звязаныя з катэхетычнымі матэрыяламі і катэхізацыяй дзяцей дашкольнага ўзросту.

Біскуп падзякаў прадстаўнікам катэхетычнай рады за сумесную працу і ўказаў вектар далейшага супрацоўніцтва.

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне ўдзяліў прысутным благаслаўленне і пажадаў плённай працы на ніве катэхізацыі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі