Да Калядаў Цэнтр Дапамогі Жыццю збірае падарункі для пацыентаў двух гродзенскіх хоспісаў, стацыянара мінскага хоспіса і чатырох аддзяленняў сястрынскага догляду, а таксама тых, хто знаходзіцца дома і да каго прыязджае “Мабільны хоспіс”.
Спіс рэчаў, якія можна набыць для падарункаў:
• вялікія лазневыя ручнікі (галоўная просьба – каб ручнікі былі мяккія і прыемныя навобмацак);
• прысмакі – зефір, мармелад, пасціла, падарункавыя каробкі цукерак;
• чай травяны ў фільтр-пакеціках, кава;
• тэрмакубкі;
• нянудны насценны каляндар на 2021 год.
Перадаць падарункі можна, прывёзшы іх у офіс Цэнтра дапамогі жыццю па адрасе: Гродна, вул. Лялевеля, 12, каб. 39 (бізнес-цэнтр “Марро”, раён тытунёвай фабрыкі); у буднія дні з 9 да 16.00.
Кантактны тэлефон: +375 (29) 881-82-34, электронны адрас: life-care-center@yandex.by.
Можна замовіць і аплаціць дастаўку ў офіс Цэнтра дапамогі жыццю: у “ГіперМол”, “Е-дастаўка”, “Wildberries” і г.д. Просьба папярэдзіць, каб прадстаўнікі Цэнтра сустрэлі кур’ера.
Збор працягнецца да 18 снежня.
“Цэнтр Дапамогі Жыццю” – першая ў Беларусі спецыялізаваная профільная сацыяльна-дабрачынная ўстанова, якая ажыццяўляе дапамогу пацыентам дарослых аддзяленняў хоспіса. Аказвае сацыяльную, юрыдычную, духоўную і псіхалагічную дапамогу, а таксама праводзіць шэраг разнастайных мерапрыемстваў, якія дапамагаюць пацыентам адысці ад думак пра сваё захворванне, годна жыць і радавацца жыццю, нягледзячы ні на што.