Skip to main content

Дзіцячы хор “MISTERIUM” выступіў у касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне

franki misterium 722 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, у касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне (францішканскі) адбыўся канцэрт дзіцячага парафіяльнага хору “Misterium”.

У гэты дзень адзначаўся ўспамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі, таму юныя харысты захацелі даць музычны падарунак вернікам сваёй парафіі.

Дзеці выканалі музычныя творы, падзяліўшыся такім чынам сваімі талентамі і праслаўляючы Пана Бога спевам – паводле думкі св. Аўгустына, які казаў: “Хто спявае, той моліцца двойчы”.

Перад гэтым у ходзе святой Імшы у хор былі прыняты некалькі новых удзельнікаў.

 

Кс. Юрый Марціновіч