Skip to main content

Новыя прызначэнні ў Гродзенскай дыяцэзіі

bt 6g9gBAM05 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў персанальныя змены дваіх святароў, якія служаць у дыяцэзіі.

Прадстаўляем інфармацыю аб новых прызначэннях.

Ксёндз Руслан Мазан вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах (Дэканат Бераставіца) і прызначаны пробашчам парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (Лідскі дэканат).

Ксёндз Руслан заменіць спачылага кс. каноніка Юзафа Ганьчыца, які апошнія 24 гады быў пробашчам гэтай парафіі.

Ксёндз Юрый Ясевіч прызначаны адміністратарам парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах (Дэканат Бераставіца).

pryznaczenni 4

Ксёндз Руслан Мазан паходзіць з парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне (Дэканат Масты). Прэзбітэрскае пасвячэнне яму ўдзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч 29 мая 2010 г. у катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Ксёндз Юрый Ясевіч паходзіць з парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Беняконях (Дэканат Радунь). Прэзбітэрскае пасвячэнне яму ўдзяліў Апостальскі Нунцый ў Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці  25 мая 2013 г. у катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Біскуп Кашкевіч падзякаваў святарам за ранейшае служэнне ў парафіях, а таксама ўдзяліў благаслаўленне на спаўненне новых адказных душпастырскіх абавязкаў.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі