Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Адпустовая ўрачыстасць адбылася ў санктуарыі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах

19 Кастрычніка 2020
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 19 Кастрычніка 2020

baruny 115 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах (Ашмянскі дэканат) прайшла адпустовая ўрачыстасць.

На малітву перад цудадзейным абразом прыбылі пілігрымы са Смаргоні і Ашмян. Са словамі навукі да вернікаў звярнуўся падчас урачыстай Імшы пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Міхалішках ксёндз Анатоль Захарэўскі.

baruny 2

Святар нагадаў аб развіцці Марыйнага культу, падкрэсліўшы, што Маці Божая заўсёды заклікае людзей маліцца і навяртацца. Па яго словах, гэта асабліва важна ў наш час, таму што сёння многія лічаць Бога непатрэбным і Касцёл зносіць блюзнерствы. Ён дадаў, што пра гэта Марыя яшчэ 400 гадоў таму аб’явіла ў Эквадоры, і Яе словы спраўджваюцца ў наш час, калі людзям уласцівыя бессаромнасць, жорсткасць, нахабнасць.

Святар звярнуў увагу, што, як адзначыла Марыя, у час выпрабаванняў асабліва будуць пакутваць дзеці. Ён заўважыў, што, сапраўды, дзеці не маюць прыкладу веры, бацькі не маюць часу займацца імі, навучыць іх маліцца. Як дадаў кс. Захарэўскі, Маці Божая сказала, што прыйдзе час, калі ўсё будзе рабіцца для таго, каб людзі не спавядаліся, – і на Захадзе ўжо так і ёсць, а калі чалавек не адчувае, што яму патрэбная споведзь, знікае грэх і прабачэнне, людзі выганяюць з сябе Духа Святога і цалкам страчваюць сувязь з Богам.

Ксёндз Анатоль пажадаў парафіянам і гасцям, каб яны не страцілі веру, а Марыя вяла іх да свайго Сына Хрыста, які ёсць дарога, праўда і жыццё.

Нягледзячы на складаную эпідэміялагічную сітуацыю, пробашч парафіі кс. Павел Паўлюкевіч і парафіяне пачалі рыхтавацца да ўрачыстасці загадзя.

13 кастрычніка распачалося саракагадзіннае набажэнства перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Раніцай адбылася Імша. У час адарацыі асобныя групы парафіян маліліся, просячы заступніцтва Маці Божай, і дзякавалі за атрыманыя ласкі.

14 кастрычніка адбылася Імша, якую ўзначаліў дэкан Ашмянскага дэканату кс. канонік Ян Пузына, які перад абразом Маці Божай Барунскай дзякаваў за атрыманую ласку здароўя. Перад Імшой адбыўся апэль.

Цудадзейны абраз Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных з’яўляецца сэрцам Барун і прыцягвае туды тысячы людзей, якія прагнуць укрыцца плашчом Марыі. З розных куткоў у санктуарый прыбываюць вернікі, каб хоць на хвілінку ўкленчыць, паглядзець на лагоднае і ласкавае аблічча Маці, якая выслухае, суцешыць, дапаможа, і памаліцца перад абразом. Пробашч барунскай парафіі падкрэслівае, што, пабыўшы там душпастырам толькі год, ужо адчуў Яе ласку і суцяшэнне.

baruny_1 Download baruny_1
baruny_2 Download baruny_2
baruny_3 Download baruny_3
baruny_4 Download baruny_4

JM

 

0
  • #Гродзенская дыяцэзія(120)
  • #санктуарый(27)
  • #адпуст(15)
Створана 19 Кастрычніка 2020
Абноўлена 19 Кастрычніка 2020
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя