У дзятлаўскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ўпершыню за апошнія дзесяць гадоў зайграў арган. Старадаўні інструмент, які доўгі час маўчаў, на вечаровай Імшы зноў загучаў – і адразу на чатыры галасы.
Пробашч парафіі кс. Андрэй Лішко падкрэсліў, што гэтая падзея мае вялікае духоўнае значэнне для ўсёй супольнасці.
Арган касцёла ў Дзятлаве вядомы далёка за межамі раёна. Ён стаў часткай гісторыі беларускага кінематографа: у фільме “Паланэз Агінскага” (1971, “Беларусьфільм”) можна ўбачыць яго ў кадры. Па сюжэце маленькі скрыпач Васіль хаваецца ў касцёле ад нямецкага патруля, і менавіта арганіст становіцца яго ратавальнікам.
Рамонт інструмента распачаўся каля месяца таму, яго аднаўленнем займаюцца арганіст, вакаліст і магістр музыказнаўства Андрэй Міхневіч разам з музыказнаўцам, педагогам і папулярызатарам арганнага мастацтва Юрыем Габрусем. “Іх праца – гэта не толькі рамонт інструмента, але і вяртанне да жыцця цэлай традыцыі, – адзначаюць у парафіі. – Арган вярнуўся да сваёй галоўнай місіі – гучаць для людзей, узносіць іх малітвы і напаўняць святыню музыкай, якая аб’ядноўвае мінулае і сучаснасць”. Такім чынам, як паведамляецца, у Дзятлаве адбылося сапраўднае цудоўнае адраджэнне, а плён працы майстроў стаў вялікім падарункам для парафіян.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі