Skip to main content

90-годдзе асвячэння капліцы адзначылі з удзелам біскупа Станеўскага ў Дубатоўцы

surwila 229 жніўня капліцу Маці Божай Чэнстахоўскай у Дубатоўцы, якая належыць парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Данюшаве (Смаргонскі дэканат), наведаў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.

У капліцы іерарх узначаліў урачыстасці з нагоды 90-годдзя яе асвячэння.

Ва ўрачыстасцях узялі ўдзел шматлікія вернікі з усяго наваколля, а таксама святары і вернікі з суседніх парафій.

surwila 1

Капліца, якая стаяла на гэтым месцы раней, доўгі час да 1839 года была ўніяцкай, затым належала праваслаўным. Падчас Першай сусветнай вайны яна была цалкам знішчана. У 1930 г. на яе старым месцы была пабудавана новым капліца.

Пасля Другой сусветнай вайны будынак капліцы належаў калгасу, у ім мялі лён. У 1990 г. капліцу вярнулі вернікам.

У гаміліі біскуп звярнуў увагу на тое, як важна памятаць пра свае карані, продкаў, якія перадалі нам веру, а таксама як важна вяртацца ў родныя мясціны, дзе нашая вера ўзрастала.

На заканчэнне ўрачыстасцяў пробашч данюшаўскай парафіі кс. Уладзіслаў Сурвіла шчыра падзякаваў усім мясцовым вернікам, чыімі малітвамі і намаганнямі ўдалося вярнуць і аднавіць капліцу ў Дубатоўцы, а таксама ўсім гасцям на чале з біскупам Станеўскім, якія ў гэты дзень сваім удзелам падзялілі і памножылі радасць парафіянаў.

Кс. Уладзіслаў Сурвіла