Skip to main content

Адкрылася інтэрнэт-крама хрысціянскіх сувеніраў “Добры Пастыр”

item314 лютага, ва ўспамін св. Кірыла і Мяфодзія, а таксама св. Валянціна, у Беларусі адкрылася новая хрысціянская інтэрнэт-крама “Dobry-pastyr.by”. У ёй можна набыць розныя хрысціянскія сувеніры, пачынаючы ад handmade паштовак, заканчваючы сувенірамі для аўто.

“Сёння свет вельмі патрабуе сведчання пра Бога, а таксама Яго дабрыні. Так і нарадзілася ідэя гэтай крамы – каб праз прыгожыя дызайнерскія рэчы кожны чалавек мог несці Бога і Яго слова ў сваё штодзённае жыццё”, - распавядае стваральніца крамы Аляксандра Шчыглінская. “Назва “Добры Пастыр" менавіта аб гэтым і гаворыць: пра дабрыню Бога, з якой прагне сустрэцца кожны чалавек. Дабрыня – гэта мова, якую пачуе глухі і ўбачыць сляпы, і менавіта гэтая мова здольная крануць сэрца любога чалавека.”

item13

 

На сённяшні дзень у краме можна набыць:

календары з біблійнымі цытатамі і каталіцкімі традыцыямі, якія дапамогуць планаваць свой час разам з Богам;
вокладкі для пашпартоў з хрысціянскай сімволікай, якія будуць нагадваць аб сапраўдным грамадзянсте ў небе;
рамкі для нумароў аўто з хрысціянскімі надпісамі;
бланкі для запісаў;
блакноты Handmade;
упрыгожванні і інш.

Усе рэчы можна замовіць і атрымаць праз пошту. 

У краме дзейнічаюць таксама і акцыі з нагоды адкрыцця – першым 10-ці пакупнікам праз сайт дыск з хрысціянскімі спевамі ў падарунак. Таксама пры набыцці любога тавару ў замову будзе пакладзены невялічкі сркутак з цытатай са Святога Пісання – нават калі вы даўно не чыталі Біблію, то можа быць, менавіта гэтае слова абудзіць вас да жадання больш блізкіх адносінаў з Богам і адновіць вашу надзею на Яго дабрыню.