Skip to main content

Адышоў у жыццё вечнае бацька кс. Яна Пузыны

candle 197248 1280Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамяляе, што 17 студзеня адышоў у вечнасць Рамуальд Пузына, бацька ксяндза каноніка Яна Пузыны, пробашча парафіі святога Міхала Арханёла ў Ашмянах.

Пахавальная святая Імша адбудзецца 20 студзеня ў 13.00 у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат).

Вечны супакой дай яму, Пане...