Skip to main content

Біскуп Кашкевіч узначаліў Імшу ва ўрачыстасць Нараджэння Пана ў гродзенскай катэдры

karedra bn 2825 снежня, ва ўрачыстасць Божага Нараджэння, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Іерарх заахвоціў усіх у радасныя святы Божага Нараджэння ўглядацца з верай у бэтлеемскую стаенку, а сэрца кожнага каб было простым і адкрытым на Божую праўду, як сэрцы пастухоў, якія прыбылі ў Бэтлеем і аддалі паклон Пану.

На заканчэнне біскуп выказаў усім шматлікім прысутным у святыні віншаванні, жадаючы, каб нованароджаны Хрыстус згашаў усе спрэчкі і сваркі, умацоўваў любоў, асвятляў цемру зла і граху і напаўняў сапраўднай Божай радасцю.

Kс. Юрый Марціновіч