Skip to main content

У лідскай Фары прадставілі батлейку

pasterka lida 5324 снежня дзеці і моладзь парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) прадставілі батлейку “Маленькі прынц” пад кіраўніцтвам сясцёр назарэтанак. У пастаноўцы апавядалася пра Маленькага прынца, які шукаў любоў у той час, калі іншым былі патрэбныя толькі матэрыяльныя сродкі.

Пасля прадстаўлення, апоўначы, адбылася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў пробашч кс. канонік Уладзімір Гуляй.

Напрыканцы Эўхарыстыі пробашч выказаў словы падзякі і павіншаваў усіх парафіянаў і гасцей са святам Божага Нараджэння. Ён пажадаў часцей углядацца ў твар Дзіцяткі Езуса і нагадаў, што Бог стаў падобным да чалавека ва ўсім, акрамя граху.

Пасля Імшы адбыўся святочны салют, які стаў у парафіі ўжо традыцыяй.

Яна Чайко