Skip to main content

У Вялікай Бераставіцы адбылася перэгрынацыя фігуры святога Арханёла Міхала

peregrinacja ng 323 ліпеня вернікі парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы ўрачыста сустракалі фігуру святога Арханёла Міхала, перэгрынацыя якой праходзіць цяпер на тэрыторыі Беларусі.

Як паведамляе “Бераставіцкая газета” , сустрэць фігуру Арханёла Міхала ў Вялікай Бераставіцы сабраліся шматлікія вернікі і госці парафіі разам са святарамі.

Ва ўрачыстай працэсіі фігура была ўнесена ў касцёл і заняла пачэснае месца на ўпрыгожаным кветкамі троне.

Прывёз фігуру кс. Юрый Жэгарын, пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку. Ён узначаліў у касцёле святую Імшу і звярнуўся да вернікаў з гаміліяй.

На працягу амаль трох дзён фігура знаходзілася ў бераставіцкім касцёле. У мясцовых вернікаў былa магчымасць звярнуцца да Арханёла Міхала са сваімі просьбамі і папрасіць яго аб асаблівым заступніцтве.

Перэгрынацыя фігуры пачалася 29 верасня 2018 года ў мінскім aрхікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі. Яе мэта — малітва за Беларусь і ажыўленне культу нябеснага заступніка мясцовага Касцёла. За гэты час фігура пабывала ў многіх парафіях Беларусі.

Фігура была прывезена з санктуарыя на гары Святога Анёла ў масіве Гаргана.