Skip to main content

Сказалі яшчэ раз "так". Аднаўленне сужэнскіх абяцанняў адбылося падчас тракельскіх урачыстасцяў

tak 2413 ліпеня, падчас галоўных урачыстасцяў у тракельскім санктуарыі, упершыню была праведзена ініцыятыва аднаўлення сужэнскіх абяцанняў. Нанова скласці прысягу вернасці і жыцця ў згодзе сабралося каля сотні пар. Сярод прысутных былі як маладыя сужэнствы, так і тыя, хто ўжо на працягу дзясяткаў год крочаць побач. 

Цырымонію ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Іерарх пажадаў сужэнцам надалей імкнуцца разам да святасці і мужна праходзіць праз цяжкасці, якія сустракаюцца на іх шляху. "Прапаную замацаваць абрад пацалункам", - дадаў з усмешкай біскуп Юзаф.

tak 30

Зразумела, прычынай аднаўлення сужэнскіх абяцанняў не з'яўляецца тое, што словы, сказаныя калісьці, страцілі сваю каштоўнасць або муж і жонка забыліся, у чым прысягалі адзін аднаму. Аднаўленне сужэнскіх абяцанняў - гэта сведчанне таго, што ў пары людзі маюць эмацыйную сувязь, хочуць падзякаваць Богу за супольныя гады жыцця і прыгадаць самыя шчаслівыя супольныя хвіліны.

Звыклай нагодай аднавіць абяцанні з'яўляецца юбілей сужэнскага жыцця. Аднак прычыны могуць розныя. Таму варта, перш за ўсё, кіравацца ўнутранай інтэнцыяй.

Складанне прысягі ў санктуарыі Маці Божай Тракельскай, Каралевы нашых сем'яў, мела асаблівае значэнне. Апякунка бацькоў і дзяцей на працягу шматлікіх гадоў выслухоўвае іх малітвы, творачы цуды. Разма з тым, напэўна, асаблівым чынам будзе заступацца за тых, хто нанова даручыў ёй сваё сужэнскае жыццё.

АМ