23 чэрвеня ў парафіі Св. Уладзіслава ў Суботніках (Іўеўскі дэканат) адбылася працэсія Божага Цела вуліцамі аграгарадка.
Да гэтай падзеі мясцовыя жыхары падрыхтавалі чатыры ўпрыгожаныя алтары. Пасля ўрачыстай святой Імшы вернікі і госці парафіі вырушылі ў эўхарыстычнай працэсіі, каб запрасіць Езуса ў сваё жыццё, свае дамы, даверыць Яму свае клопаты і радасці.
Дзяўчынкі ў белых сукенках сыпалі пялёсткі кветак. Сур’ёзна і з адказнасцю падышлі да сваёй справы міністранты. Прыгожым спевам урачыстасць аздабляў парафіяльны хор.
Напрыканцы пробашч парафіі ксёндз Аляксандр Лебядзевіч падзякаваў вернікам за падрыхтоўку да ўрачыстасці і супольную малітву.
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Людміла Пясецкая