Skip to main content

Tрэцi дзень Парафіяды прайшоў на гарадскім стадыёне

treci dzen 313 чэрвеня, трэцi дзень Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, удзельнікі правялі на гарадскім цэнтральным стадыёне ЦСК “Неман”, дзе змагаліся за прызавыя месцы ў спартыўных спаборніцтвах.

Спартыўная праграма Парафіяды ўключала разнастайныя дысцыпліны: бег, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бадмінтон, настольны тэніс, шашкі, валейбол, футбол...

Кожны з удзельнiкаў мог паспрабаваць свае сiлы ў розных дысцыплiнах.

На заканчэнне дня ўдзельнiкi разам з арганiзатарамi сыгралi на футбольным полi ў таварыскiм матчы. Затым яны адправіліся на апошнi ў гэтым годзе начлег да гаспадароў, якія адчынілі ім дзверы сваіх дамоў і сэрцаў.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Аліна Пяценка