1 чэрвеня, у Міжнародны дзень дзіцяці, навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з прэфектам кс. Андрэем Лішко наведалі дом-інтэрнат у вёсцы Галавічполле, дзе іх з нецярплівасцю чакалі дзеці-інваліды.
Падчас сустрэчы семінарысты спрабавалі адарыць дзяцей узнёслым настроем і радасцю дзіцячага свята. Дзеці ж мелі магчымасць пазнаёміцца з жыццём навучэнцаў семінарыі, паразмаўляць, пагуляць, правесці з імі вольны час, напоўнены цікавымі падзеямі, якія дапамогуць узбагаціцца духоўна.
Напэўна, гэты дзень, насычаны пазітыўнымі пачуццямі і ўражаннямі, запомніцца ўсім на доўгі час.
Aндрэй Юхнік