Skip to main content

Біскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Астраўцы

astrawec kanf 352 чэрвеня дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі наведаў парафію Свв. Космы і Дам'яна ў Астраўцы, дзе ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі моладзі і дарослым парафіянам.

На ўрачыстай святой Імшы сабраліся шматлікія вернікі, бацькі, хросныя і блізкія кандыдатаў да прыняцця сакрамэнту.

У адноўленым касцёле, упрыгожаным мноствам кветак, бачны быў у гэты дзень найвялікшы плён працы святароў і законных сясцёр, якія служаць у парафіі: 106 дзяцей, якія 26 мая ўпершыню прыступілі да святой Камуніі, і 142 кандыдаты да сакрамэнту канфірмацыі.

У гаміліі біскуп заахвоціў маладых вернікаў звяртацца да Пана ва ўсе моманты жыцця, прасіць Духа Святога, каб асвячаў сцежкі хрысціянскага жыцця, каб мужна вызнаваць веру і сведчыць аб Уваскрослым Хрысце.

На заканчэнне Імшы моладзь і дарослыя парафіяне падзякавалі біскупу за яго паслугу і павіншавалі з нагоды двайнога юбілею, які ён адзначае сёлета: 50-годдзя жыцця і 5-годдзя біскупскага пасвячэння.

Кс. Раман Вайцяховіч

Фота: Віталій Спірыдон