Skip to main content

Дзеці з гродзенскай парафіі на Альшанцы наведалі гарады дыяцэзіі

alszanka dzeci 225 мая першакамунiйныя дзецi з гродзенскай парафii Святога Духа здзейснілі пiлiгрымку ў Навагрудак і Тракелі. Сваё падарожжа сонечнай суботняй ранiцай дзецi распачалi св. Iмшой, падчас якой разам з пробашчам кс. Паўлам Салабудай і манахінямі прасiлi аб шчаслiвай i бяспечнай дарозе.

У Навагрудку сардэчнай усмешкай пiлiгрымаў сустрэлi сёстры назарэтанкi. Пасля смачнага абеда дзецi мелi магчымасць даведацца пра гiсторыю навагрудскiх сясцёр мучанiц, наведаць музей і касцёл, а таксама аплаткарню.

Затым пiлiгрымка вырушыла ў Тракелi. Там хлопцы і дзяўчаты пачулі гiсторыю пра цудоўны абраз Мацi Божай Тракельскай.

Крыху стомленыя, але ўзбагачаныя новымi ведамi i знаёмствамi, маленькiя пiлiгрымы вярталiся ў Гродна з радасным спевам i супольнай малiтвай.

С. Вікторыя Галуза