Skip to main content

Імша ў інтэнцыі выпускнікоў прайшла ў Іўі

ivje wypusk 331 мая ў Іўі адбыўся раённы злёт выпускнікоў, пасля якога выпускнікі з Іўеўскай школы і гімназіі прыйшлі ў касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла, каб падзякаваць Богу за школьныя гады.

Імшу ўзначаліў пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі, які падчас яе заахвоціў моладзь не забываць пра Бога ў дарослым жыцці.ivje wypusk 1

Па заканчэнні Эўхарыстыі пробашч падарыў кожнаму медалік з выявай Маці Божай, а маладыя людзі запрасілі яго на свае выпускныя балі.

Раман Ярмош