Skip to main content

Тракельскія выпускнікі сабраліся на малітве ў касцёле

trokeli wypusk 230 мая ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях сабраліся на Эўхарыстыі выпускнікі мясцовай базавай школы.

Святую Імшу ў інтэнцыі вучняў 9 класа ўзначаліў кусташ санктуарыя кс. Юрый Бяганскі.

trokeli wypusk 1

Моладзь падчас малітвы дзякавала Богу за сваіх бацькоў, настаўнікаў і выхавацеляў, прасіла аб Божым благаслаўленні на далейшыя гады вучобы і сталення.

Ксёндз Бяганскі падзякаваў маладым людзям за тое, што на заканчэнне базавай школы яны прыйшлі ў святыню, падкрэсліўшы, што гэта добры знак таго, што яны хочуць і далей будаваць сваё жыццё на Хрысце.

Kс. Юрый Марціновіч