Skip to main content

Aнкета, мэта якой – распазнаць узровень рэлігійнага жыцця моладзі, прапанавана ўдзельнікам ДДМ

ddm kateheza 87У першы дзень Дыяцэзіяльных дзён моладзі, якія адбываюцца ў Шчучыне, шмат маладых людзей атрымалі анкеты, якія былі падрыхтаваны сінадальнай Камісіяй па справах моладзі. Ініцыятарам падрыхтоўкі анкет выступіў старшыня гэтай камісіі кс. Ян Раманоўскі.

anketa 1

Анкета павінна дапамагчы глыбей распазнаць узровень рэлігійнага жыцця моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама дапамагчы зразумець, што павінен рабіць Касцёл і душпастыры, каб яшчэ больш мабілізаваць моладзь і ўключаць яе ў жыццё парафіяльных супольнасцяў.

Сярод пытанняў былі такія, чыя мэта паказаць, якія праблемы перажывае моладзь кожны дзень, а таксама як выглядае ўзровень душпастырства моладзі ў канкрэтных парафіях нашага лакальнага Касцёла.

anketa 2

Пытанні датычылі і цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца маладыя людзі ў перажыванні і вызнаванні сваёй веры. Пасля аналізу адказаў удзельнікаў Камісія па справах моладзі хоча прапанаваць канкрэтныя рашэнні, каб яшчэ больш ажывіць душпастырства моладзі ў дыяцэзіі і заахвоціць святароў глыбей уключацца ў штодзённае служэнне з маладымі людзьмі.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Павел Адамовіч