1 мая ў парафіі ў Скідзелі (дэканат Гродна-Усход) адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар св. Юзафа, рамесніка, апекуна парафіі. Сёлетняя ўрачыстасць была выключнай, бо адзначалася таксама 15-годдзе асвячэння мясцовага касцёла.
Парафіяльную супольнасць наведаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Падчас урачыстай святой Імшы іерарх удзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў. Сакрамэнт хрысціянскай сталасці прынялі ў гэты дзень 13 чалавек.
Вітаючы біскупа, прыбылых святароў і ўсіх прысутных, пробашч кс. канонік Цэзары Міх адзначыў, што адпустовая ўрачыстасць – заўсёды асаблівы для парафіі дзень, калі думкі і малітвы вернікаў скіраваны да іх асаблівага апекуна, які шмат гадоў клапоціцца аб парафіі.
У гаміліі кс. Юрый Марціновіч, прэс-сакратар Гродзенскай курыі, падкрэсліў, што святы Юзаф – маўклівы святы – сёння мае шмат што сказаць чалавеку. Святар дадаў, што Юзаф вучыць сучасных людзей найперш адвазе ў пераадоленні ўсіх цяжкасцяў і бар’ераў, якія могуць з’явіцца на дарозе жыцця.
Завяршэннем адпустовай урачыстасці была эўхарыстычная працэсія вакол святыні, падчас якой вернікі дзякавалі Езусу за прысутнасць сярод іх у Эўхарыстыі.
Біскуп Кашкевіч на заканчэнне ўрачыстасці заклікаў тых, хто быў у гэты дзень умацаваны дарамі Духа Святога ў сакрамэнце канфірмацыі, каб яны і далей з адвагай крочылі праз штодзённае жыццё і былі сведкамі Пана.
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
JM