Skip to main content

Праект “Дзеці ў інтэрнэце” завяршыўся ў Смаргоні

caritas smorgon 825 красавіка ў смаргонскім араторыi імя св. Яна Боско пры парафіі Св. Міхала Арханёла адбылося завяршальнае мерапрыемства – дэбаты ў межах праекту “Дзеці ў інтэрнэце” з удзелам падлеткаў. Праект быў рэалізаваны Рэлігійнай місіяй “Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас»” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

“Што такое сацыяльныя сеткі – зло або карысць?” – на гэтую тэму моладзь спрабавала прывесці як мага больш аргументаў. Але вынік адзіны: інтэрнэт – бязмежнае сховішча чалавечага досведу і бясцэннай інфармацыі, але ва ўсім павінна быць мера.

Таксама цікавым досведам падзяліўся адзін з удзельнікаў, які пасля першага трэнінгу вырашыў правесці эксперымент: ён на цэлы месяц адмовіўся ад карыстання інтэрнэтам.

Заняткі праводзілі трэнеры Маргарыта Прахіна і Галіна Казлова, якія з вялікім прафесіяналізмам і ўменнем здолелі знайсці індывідуальны падыход да кожнага ўдзельніка.

JM