Skip to main content

Сакрамэнт канфірмацыі адбыўся ў парафіі ў Вароне

kanfirmacyja warona 2323 красавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў капліцу св. Юрыя ў Вароне (Астравецкі дэканат). Іерарх удзяліў групе маладых людзей сакрамэнт хрысціянскай сталасці.

Біскупа прывіталі кандыдаты да канфірмацыі і пробашч кс. Павел Звяжынскі.

Ад імя Касцёла пробашч звярнуўся да іерарха з просьбай удзяліць сакрамэнт канфірмацыі прысутнай моладзі, запэўніўшы адначасова ў яе належнай падрыхтоўцы да атрымання гэтага вялікага дару. Пасля пытання пастыра дыяцэзіі, якіх ласкаў яны чакаюць ад Бога ў гэтым сакрамэнце, маладыя людзі выказалі жаданне ўмацоўвацца для мужнага вызнавання веры і паступання паводле яе прынцыпаў.

Тым, хто стаў у гэты дзень узбагачаны сямю дарамі Духа Святога, біскуп пажадаў, каб яны адкрыліся на Яго дзеянне і, супрацоўнічаючы з Ім, былі здольнымі вызнаваць сваю веру, бо Ён знішчае страх у чалавеку.

Таксама біскуп благаславіў крыжы, якія моладзь, што прыняла сакрамэнт канфірмацыі, павінна не толькі насіць на грудзях, але і ўпісаць крыж у сваё жыццё і адважна вызнаваць.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Ян Петрык