Skip to main content

Iўеўскія міністранты стаялі ў ганаровай варце

warta 1Літургічная служба алтара парафіі Святых Пятра і Паўла ў Іўі дзве ночы стаяла ў ганаровай варце пры Гробе Пана. Гэта адна з самых лепшых традыцый іўеўскіх міністрантаў.

Яна нагадвае аб тым, як рымскія салдаты пільнавалі Гроб Пана, і мае назву “Старожкі”.

warta 2

“Старожкі” праходзяць у ноч з Вялікай пятніцы на Вялікую суботу і ў ноч Уваскрасення Пана. Хлопцы нясуць варту ўдваіх, апранутыя ў касцюмы рымскіх жаўнераў.

Раман Ярмош