Skip to main content

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 21 красавіка

basket 22005 640Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 21 красавіка 2019 года.

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас са святам Уваскрэсення Хрыстовага.

Гэта вялікае таінства ўвасабляе ў сабе самыя запаветныя мары, азначае перамогу жыцця і дабра, служыць невычэрпнай крыніцай духоўнай стойкасці.

Сцвярджаючы стваральныя ідэі братэрства і чалавекалюбства, Светлы Вялікдзень абуджае ў людзях імкненне жыць сумленна, быць міласэрнымі, дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў клопаце і суцяшэнні. Велікодныя дні нагадваюць нам аб нязменных хрысціянскіх каштоўнасцях, раскрываюць лепшыя душэўныя якасці, умацоўваюць мір і згоду ў грамадстве.

Жадаю вам, дарагія сябры, здароўя, шчасця, поспеху ва ўсіх пачынаннях. Няхай здзяйсняюцца самыя запаветныя мары, а ў вашых дамах і сем'ях заўсёды будуць спакой, цяпло і ўтульнасць.

Аляксандр Лукашэнка