Skip to main content

У Шчучыне адбыўся Крыжовы шлях вуліцамі горада

kryzowy szcz 2912 красавіка вернікі парафіі Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне выйшлі на вуліцы горада, удзельнічаючы ў набажэнстве Крыжовага шляху.

Крыжовы шлях адбыўся ў межах рэкалекцый, якія праводзіў кс. Алег Шпець з супольнасці ксяндзоў хрыстусоўцаў з Мінска.

Па традыцыі шчучынскія парафіяне змаглі не толькі прыняць удзел у набажэнстве, але і засведчыць сваю веру праз чынны ўдзел у малітве. Гэты Крыжовы шлях стаў добрай нагодай зірнуць на Таго, які даў сябе ўкрыжаваць, а таксама паглядзець на сваё жыццё, каб выправіць яго.

JM