Skip to main content

Каля 1000 вернікаў Іўя прайшлі вуліцамі горада ва ўрачыстай працэсіі

iue palmy 2314 красавіка, у Пальмовую нядзелю, вернікі парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі прайшлі вуліцамі горада, успамінаючы ўрачысты ўваход Езуса ў Ерузалем.

У працэсіі ўдзельнічала каля 1000 чалавек, якія захацелі ў гэты дзень засведчыць аб сваёй веры і прыналежнасці да Каталіцкага Касцёла.

Такая ўрачыстая працэсія стала ўжо традыцыйнай і з’яўляецца сведчаннем веры, якая выражаецца праз спеў, малітву і радасць.

Працэсія стала добрым завяршэннем велікапосных рэкалекцый, якія праходзілі з 12 па 14 красавіка.

Раман Ярмош