Skip to main content

Aдарацыя Крыжа ў гродзенскай катэдры: духоўная падрыхтоўка да Пасхальнага Трыдууму

adaracyja kryza 210 красавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася адарацыя святога Крыжа, якая сабрала вернікаў з розных парафій горада. У першую чаргу на ёй сабраліся маладыя людзі.

Старанная падрыхтоўка адпаведных дэкарацый, разважанняў і спеваў, а таксама непасрэдны ўдзел моладзі ў набажэнстве сведчылі аб тым, што маладое пакаленне добра ўсведамляе значэнне і вартасць крыжа ў хрысціянскім жыцці.

adaracyja kryza 1

Створаная малітоўная атмасфера спрыяла таму, каб кожны ўдзельнік малітоўнага чування мог увайсці ў таямніцу ўласнага крыжа і паразважаць над глыбінёй сваіх адносінаў з Хрыстом.

adaracyja kryza 3

Арганізатары велікапоснай сустрэчы шчыра вераць, што яна стане своеасаблівай духоўнай падрыхтоўкай вернікаў да глыбокага і свядомага перажывання галоўных дзён літургічнага перыяду – Пасхальнага Трыдууму Мукі і Уваскрасення Пана.

Яўген Амасёнак