Skip to main content

Крыжовы шлях з удзелам дзяцей і бацькоў адбыўся ў францішканскай парафіі ў Гродне

franciszkany kryzowy 529 сакавіка ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі) адбылося набажэнства Крыжовага шляху з удзелам дзяцей і іх бацькоў.

Распачалося яно на ўзгорку каля святыні. Потым дзеці разам з бацькамі, спыняючыся на 14 стацыях, перайшлі ў парафіяльны касцёл, дзе набажэнства завяршылася. Падчас Крыжовага шляху асаблівым чынам маліліся за ўсе сем’і.

Сярод набажэнстваў, у час якіх аддаюць пашану Муцы Пана, мала такіх любімых для вернікаў, як Крыжовы шлях. Падчас яго вернікі, поўныя перажыванняў, ідуць тым самым шляхам, якім прайшоў Езус у апошнія дні свайго зямнога жыцця.

Крыжовы шлях – гэта шлях, пракладзены Святым Духам, які правёў Хрыста на Кальварыю. Гэта таксама шлях, любімы Касцёлам, які нястомна захоўвае памяць пра словы і падзеі апошніх дзён Хрыста. Перажыванне Крыжовага шляху з’яўляецца выразам жадання вечна наследаваць Муку Хрыста. Яно дазваляе нам разумець уласнае жыццё як шлях, як пераход з зямнога выгнання ў нябесную Айчыну праз таямніцу Крыжа.

Kс. Юрый Марціновіч