Skip to main content

Малітоўна-фармацыйная сустрэча для бацькоў адбылася ў Шчучыне

malit sport2630 сакавіка ў Шчучыне адбылася малітоўна-фармацыйная сустрэча для бацькоў, дзеці якіх належаць да розных парафіяльных груп (літургічная служба алтара, дзіцячы і моладзевы хор “Calasanz”).

Сустрэча пачалася ў парафіяльнай святыні набажэнствам Крыжовага шляху, у якім прынялі ўдзел дзеці.

Наступнай часткай праграмы стала фармацыйная сустрэча на тэму “Скарбы св. Імшы”, якую падрыхтаваў а. Віталій Слука SP. Падчас яе разважалася аб тым, навошта мы прымаем удзел у святой Імшы, чаму Касцёл заахвочвае да частага прыняцця святой Камуніі, закраналіся іншыя пытанні, звязаныя з сакрамэнтам Эўхарыстыі.

Падсумаваннем сустрэчы стала супольная гульня бацькоў і дзяцей у валейбол і футбол.

A. Віталій Слука SP

Фота: Людміла Казлова