Skip to main content

Дзеці з лідскай Фары дапамагаюць дзецям

akcyja 223 сакавіка дзеці з лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) разам з манахінямі з Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) падрыхтавалі велікодныя вырабы. У іх выразіліся разнастайныя і творчыя задумы маленькіх вернікаў.

Выручаныя ад продажу вырабаў сродкі будуць накіраваны для дзяцей з дома-інтэрната. Такім чынам малодшыя парафіяне хочуць ахвяраваць міласціну, да якой заахвочвае Касцёл у час Вялікага посту, каб прынесці радасць на ўрачыстасць Уваскрасення Пана дзецям, якія выхоўваюцца без бацькоў.

Гэты дзень яны скончылі ўдзелам у набажэнстве Крыжовага шляху, падчас якога асабліва памяталі ў малітве пра ўсіх патрабуючых дапамогі і падтрымкі, і пачастункам у парафіяльным класе.

JM

Фота: с. Галіна Занеўская CSFN