22 сакавіка ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) адбылося набажэнства Крыжовага шляху ў інтэнцыі сем’яў. На ім сабраліся вернікі цэлымі сем’ямі.
Разважанні да стацый зачытвалі прадстаўнікі сем’яў парафіяльнай супольнасці. Багаты змест разважанняў дапамагаў у глыбокім перажыванні не толькі цярпенняў Хрыста, але і грахоў, якія закранаюць сучасныя сем’і.
Шматлікая прысутнасць пагружаных у малітву парафіян сведчыла аб разуменні праблем, якія існуюць сёння ў сям’і, а таксама аб тым, што яны жадаюць ускладаюць усю надзею толькі на Бога.
Карына Багдзевіч
Фота: Эвеліна Лукашэвіч