Skip to main content

Супольнасць семінарыі ў Гродне павіншавала біскупа Юзафа Станеўскага з імянінамі

juzaf 419 сакавіка супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне павіншавала дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага з імянінамі.

Ва ўрачыстасць св. Юзафа – Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі і Апекуна Касцёла – падчас святочнай Імшы ў семінарыйнай капліцы сабраліся навучэнцы семінарыі, выхавацелі, а таксама госці, каб памаліцца ў інтэнцыі шаноўнага імянінніка.

У гэты асаблівы дзень Касцёл моліцца за ўсіх мужчын, каб Бог праз заступніцтва святога апекуна, які з’яўляецца ўзорам сціплага і пакорнага жыцця, дапамагаў ім будаваць хрысціянскую супольнасць у духу сапраўднай любові, добразычлівасці і ўзаемападтрымкі па прыкладзе св. Юзафа ў еднасці з Езусам і Марыяй.

Aндрэй Юхнік