Skip to main content

“Марш памяці”: у Гродне ўшанавалі памяць ахвяр Халакосту

marsz 417 сакавіка ў Гродне адбыўся марш, прысвечаны памяці ахвяр Халакосту. “Марш памяці” ўжо пяць гадоў арганізуюць мясцовая яўрэйская абшчына і фонд “Кіслеў”.

У маршы прынялі ўдзел дыпламаты, грамадскія дзеячы, школьнікі, студэнты і ўсе неабыякавыя да гісторыі горада гродзенцы. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі духавенства іншых канфесій. Каталіцкі Касцёл прадстаўляў кс. канонік Антоні Грэмза, віцэ-канцлер гродзенскай курыі.

“Марш памяці” прайшоў ад уваходу ў былое гета №1 да сінагогі. У сінагозе адбыўся канцэрт і выстава “Па загадзе сэрца”.

marsz 2

У сярэдзіне сакавіка ў Гродне ўзгадваюць тых, якія былі забіты падчас Другой сусветнай вайны. З амаль 30 тысяч яўрэяў, якія калісьці жылі ў горадзе, пасл вайны засталося толькі 200 чалавек. Два гродзенскіх гета былі знішчаны 12 сакавіка 1943 г. Сёлета прыпадае 76-я гадавіна гэтай трагічнай падзеі.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: hrodna.life