Skip to main content

Арганізацыйная сустрэча валанцёраў перад Дыяцэзіяльнымі днямі моладзі прайшла ў Шчучыне

szczuczyn 517 сакавіка ў Шчучыне адбылася першая арганізацыйная сустрэча перад Дыяцэзіяльнымі днямі моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.

Сёлета моладзь дыяцэзіі прыме парафія Св. Тэрэзы Авільскай. Сустрэча адбудзецца 6-8 мая.

На сустрэчы, якую ўзначаліў кс. канонік Антоні Грэмза, душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, сабраліся маладыя людзі шчучынскай парафіі, якія будуць актыўна ўдзельнічаць у Днях моладзі ў якасці валанцёраў. Перад імі шмат працы, каб разам з мясцовымі айцамі піярамі, якія служаць у парафіі, як найлепш прыняць удзельнікаў гэтага мерапрыемства, якое мае дыяцэзіяльны характар.

Вернікі парафіі ў Шчучыне будуць вітаць у сябе моладзь Касцёла на Гродзеншчыне ў другі раз. Першыя шчучынскія Дні моладзі прайшлі ў 2010 г.

Дыяцэзіяльны форум моладзі адбудзецца пад дэвізам “Вось я, слуга Панская, няхай мне станецца паводле твайго слова”. Праз гэта сустрэча стане своеасаблівым працягам 34-х Сусветных дзён моладзі, якія прайшлі ў студзені ў Панаме.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: кс. Антоні Грэмза