Skip to main content

Крыжовы шлях у абарону жыцця прайшоў у парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне

abarona z 415 сакавіка ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец) адбылося набажэнства Крыжовага шляху ў інтэнцыі абароны жыцця.

Набажэнства правяла малітоўная група “У абарону жыцця”, якая дзейнічае пры гэтай парафіі. Крыжовы шлях ахвяравалі за ўсіх ненароджаных дзяцей, за іх бацькоў, а таксама за тыя сем'і, якія не могуць мець дзяцей, за ўрачоў, за нашы ўлады, нашы сем'і і за тых, хто здзейсніў грэх аборту.

Удзельнікі набажэнства даверылі Пану Богу справу жыцця і незлічонае мноства дзяцей, якім не дазваляюць прыйсці ў свет, бедных, якія змагаюцца з цяжкасцямі жыцця, ахвяр бесчалавечнага насілля, старых і хворых, забітых з абыякавасці або фальшывай літасці.

Шматлікія прысутныя маліліся, каб усе, хто верыць у Езуса Хрыста, здолелі адкрыта і з любоўю абвяшчаць людзям сённяшняга часу Евангелле жыцця, а таксама разам з усімі людзьмі добрай волі будаваць цывілізацыю праўды і любові на хвалу Бога Стварыцеля, які любіць жыццё.

Малітоўная група “У абарону жыцця” была заснавана ў 2013 годзе ў Гродне пры парафіі Божай Міласэрнасці. Асноўная мэта групы – малітва за нeнароджаных дзяцей, за жанчын і ўрачоў, якія робяць аборты, і за ўсіх, хто мае дачыненне да іх.

Kс. Юрый Марціновіч