Skip to main content

Велікапосны дзень засяроджання законных сясцёр прайшоў у Лідзе

siostry zas 211 сакавіка ў касцёле св. Юзафа Каласанса ў Лідзе (Індустрыяльны), дзе служаць айцы піяры, адбыўся дзень засяроджання для законных сясцёр, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі.

Прысутнічала каля 40 сясцёр з розных манаскіх супольнасцяў. Спачатку сёстры памаліліся Вяночак да Божай Міласэрнасці, потым сузіралі Хрыста ў адарацыі. Была магчымасць споведзі, дзе служылі кс. Андрэй Роўба СRL з Вавёркі, дэкан Лідскі, і а. Аляксандр Махнач SP, мясцовы душпастыр.

Духоўна-аскетычную канферэнцыю падрыхтавала с. Паўла Бобер. Святую Імшу цэлебраваў а. Вітольд Пяцельчыц SP са Шчучына, адказны за пастаянную фармацыю сясцёр у Гродзенскай дыяцэзіі, які таксама прамовіў гамілію.

Паколькі дзень засяроджання прайшоў на пачатку Вялікага посту, то мэтай разважанняў у канферэнцыі і гаміліі было паказаць, як добра і плённа можа перажыць гэты асаблівы перыяд літургічнага года кансэкраваная асоба, і заахвоціць да гэтага.

А. Вітольд Пяцельчыц SP

Фота: а. Аляксандр Махнач SP