3 сакавіка ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (м-р Індустрыяльны), дзе служаць айцы піяры, тры кандыдаты былі прыняты ў літургічную службу алтара а. Андрэеем Агелем SP, пробашчам парафіі.
Абрад прыняцця адбыўся падчас урачыстай святой Імшы, якую ўзначаліў вікарый парафіі а. Аляксандр Махнач SP. Новымі міністрантамі сталі Ягор Апончык, Павел Іваноў і Яўген Федасевіч.
Разам з новымі міністрантамі ўся літургічная служба алтара парафіі, як і штогод, аднавіла свае міністранцкія абяцанні.
Міністранты нанова абяцалі рупліва служыць пры алтары, узорна сябе паводзіць і быць добрым прыкладам для ўсіх.
Урачыстаць упрыгожыў спеў парафіяльнага дзіцячага хору.
А. Аляксандр Махнач SP
Фота: Маргарыта Снапко