Skip to main content

Новыя міністранты з’явіліся ў Воранаве

min woranawa424 лютага ў парафіі Святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве (Радунскі дэканат) падчас святой Імшы да літургічнай службы алтара далучыліся новыя хлопцы.

У гэты дзень з’явіліся новыя міністранты, а таксама афіцыйна распачалі падрыхтоўку да міністранцкага служэння кандыдаты, выказваючы сваё жаданне і гатоўнасць служыць ля алтара Пана.

min woranawa2

На Эўхарыстыі прысутнічалі шматлікія бацькі і родныя міністрантаў, а таксама мясцовыя парафіяне, якія агарнулі малітвамі новых членаў літургічнай службы алтара.

min woranawa3

Прыналежнасць да службы алтара азначае прыняцце яе членамі абавязку, што праз сваю працавітасць, пунктуальнасць і малітву, злучаныя з задачамі міністранцкага служэння, яны будуць старацца ўсё больш аддаваць хвалу Пану Богу, служыць сваёй парафіяльнай супольнасці і людзям.

Kс. Юрый Марціновіч