Skip to main content

Распачаўся Чэмпіянат Еўропы сярод святароў па міні-футболе з удзелам нашай каманды

brazinski futbol 225 лютага ў Ульцыне ў Чарнагорыі распачаўся XIII Чэмпіянат Еўропы сярод каталіцкіх святароў па міні-футболе.

У спартыўным мерапрыемстве прымае ўдзел каманда святароў з Гродзенскай дыяцэзіі ў колькасці 15 чалавек.

У першы дзень, 26 лютага, у нашай каманды тры гульні – з Босніяй, Партугаліяй і Чарнагорыяй.

Па ўсёй верагоднасці, гэта будзе нялёгкая гульня, як адзначыў перад паездкай у гутарцы з Grodnensis.by кс. канонік Павел Салабуда, капітан каманды i адказны за зборную. Партугалія і Боснія сем гадоў запар даходзяць да фіналу або паўфіналу, гэта моцныя каманды. Чарнагорыя – гаспадар сустрэчы, які, напэўна, збярэ ў сваёй краіне найлепшых гульцоў, а таксама будзе мець шмат балельшчыкаў.

У спартыўным спаборніцтве ўдзельнічаюць больш за 250 святароў, якія складаюць 17 каманд.

Жадаем камандзе беларускіх святароў годна прадставіць нашу краіну і дасягнуць як мага лепшых вынікаў!

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: кс. Дзяніс Бразінскі