Skip to main content

Урачыстасці ў санктуарыі ў Тракелях адбудуцца 12–13 ліпеня

trak urСёлета ўрачыстасці ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях пройдуць 12-13 ліпеня.

Праграма ўрачыстасцяў і дэвіз будуць абвешчаны крыху пазней. Зараз ідзе праца над іх арганізацыяй і ўнясеннем новых пунктаў у праграму. Адказным за падрыхтоўку да фэсту з’яўляецца кс. Юрый Бяганскі, кусташ санктуарыя.

Гэты год для санктуарыя выключны. Сёлета прыпадае 210-годдзе пабудовы касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях, 25-годдзе абвяшчэння яго дыяцэзіяльным санктуарыем Маці Божай Каралевы нашых сем’яў і 10-годдзе каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Тракельскай.

JM