Skip to main content

Калядны аўтобус курсіруе па Гродне – ініцыятыва праваслаўных

prawaslaunyja k 1Арганізацыі і прадпрыемствы Гродна наведваюць юныя калядоўшчыкі, якія ўсе сабраныя падарункі плануюць аддаць хворым дзецям, а таксама шматдзетным сем’ям, паведамляе БЕЛТА.

prawaslaunyja k 3

Гісторыя дабрачыннай акцыі налічвае ўжо каля 20 гадоў. Юныя артысты з нядзельнай школы пад кіраўніцтвам настаяцельніцы Гродзенскага Свята-Ражджаство-Багародзічнага жаночага праваслаўнага манастыра ігуменні Гаўрыілы наведваюць прадпрыемствы Гродна для збору падарункаў у падтрымку патрабуючых.

prawaslaunyja k 2

Калядоўшчыкі пераапрануты ў розныя касцюмы, у тым ліку Трох каралёў. Яны спяваюць, танчаць, арганізуюць гульні і конкурсы. На прадпрыемствах манастырскую ініцыятыву падтрымліваюць і да прыходу гасцей рыхтуюць каляду – часцей за ўсё слодычы. У хуткім часе падарункі, сабраныя калядоўшчыкамі, перададуць патрабуючым, шматдзетным сем’ям і юным пацыентам бальніц.

pravaslaunyja

Фота Леаніда Шчаглова, БЕЛТА