Skip to main content

Адбылася святочная сустрэча міністрантаў дэканату Гродна-Захад

grodna zahad 2327 снежня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы адбылася святочная сустрэча міністрантаў дэканату Гродна-Захад. У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі літургічнай службы алтара разам са сваімі душпастырамі.

Сустрэча пачалася святой Імшой у парафіяльным касцёле, якую ўзначаліў дэкан дэканату кс. Ян Рушніцкі. У гаміліі кс. Андрэй Белаблоцкі, вікарый гродзенскай парафіі Духа Святога (Альшанка), патлумачыў, што міністрант служыць не толькі ў касцёле, але і ў сваёй сям’і, школе, кампаніі. Святар дадаў, што міністрант – гэта абраны прадстаўнік парафіі сярод іншых хлопчыкаў.

Ксёндз Белаблоцкі правёў паралель з пастухамі, якія былі абраныя, каб першымі ўбачыць нованароджанага Езуса, а таксама пажадаў прытрымлівацца духоўнай чыстасці не толькі падчас святаў, але і на працягу ўсяго года.

Пасля Імшы міністранты дзяліліся аплаткамі, выказваючы адзін аднаму віншаванні.

Затым удзельнікі сустрэчы скіраваліся ў мясцовую школу, дзе адбыўся футбольны турнір на кубак дэкана дэканату Гродна-Захад па міні-футболе. Там міністранты паказалі свае спартыўныя здольнасці, згуляўшы ў дзвюх узроставых катэгорыях.

Па выніках гульні былі выяўлены перможцы:

 

Старэйшая катэгорыя:

1 – парафія Божай Міласэрнасці (Гродна – Вішнявец)

2 – парафія Святога Духа (Гродна – Альшанка)

3 – парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Квасоўка)

 

Малодшая катэгорыя:

1 – парафія Святога Духа (Гродна – Альшанка)

2 парафія Св. Станіслава, біскупа, і св. Максімільяна Марыі Кольбэ (Каробчыцы)

3 парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Квасоўка)

4 парафія Маці Божай Анёльскай (Гродна – францішканe)

5 – парафія Найсвяцейшай Тройцы (Індура)

6 парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна – Паўднёвы)

 

Ксёндз Ян Рушніцкі падзякаваў пераможцам за здабытыя месцы і ўручыў кубкі. Ён падзякаваў таксама ўсім, хто прычыніўся да арганізацыі гэтай сустрэчы, і пажадаў міністрантам, каб, служачы ля алтара, яны давалі заўсёды прыгожы прыклад любові да Бога і бліжніх.

Пасля ўсіх мерапрыемстваў удзельнікаў чакаў салодкі падарунак у выглядзе торта ў форме футбольнага поля.

Kс. Юрый Марціновіч