Вігілійная сустрэча для святароў з супольнасці Ордэна Пабожных Школ (піяраў), якія працуюць у Беларусі, прайшла перад святам Нараджэння Хрыста ў Лідзе. Айцы традыцыйна распачалі спатканне супольнай малітвай брэвіярыя, падчас якой усе прысутныя субраты аднавілі складзеныя вечныя манаскія абяцанні: паслухмянасці, чысціні, убоства і клопату пра выхаванне дзяцей і моладзі.
Пасля малітвы святары сабраліся пры ўрачыстым вігілійным стале. Айцы падзяліліся аплаткай і склалі адзін аднаму святочныя віншаванні.
А. Віталій Слука SP