Skip to main content

Семінарысты наведалі дом-інтэрнат у Галавічполлі

galaviczpole wds 120 снежня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне разам з прэфектам кс. Андрэем Лішко наведалі дом-інтэрнат у Галавічполлі.

Штогод студэнты семінарыі наведваюць дзяцей, каб падзяліцца з імі радасцю надыходзячых святаў Божага Нараджэння і сведчаннямі ўласнага перажывання гэтага радаснага перыяду. Радасць і ўсмешка на іх тварах сведчылі аб тым, што дзеці з нецярплівасцю чакалі прыезду семінарыстаў і падрыхтавалі для іх цудоўную тэатральную пастаноўку аб Божым Нараджэнні, пасля якой кожны атрымаў салодкі пачастунак.

Семінарысты мелі магчымасць паразмаўляць з выхаванцамі інтэрната, расказаць ім аб сэнсе Божага Нараджэння і выслухаць пажаданні дзяцей ад нованароджанага Езуса Хрыста.

На працягу ўсёй семінарыйнай фармацыі будучыя святары выхоўваюць у сабе пачуццё чуласці да найбольш патрабуючых, каб заўсёды быць гатовым выйсці насустрач бліжняму і праявіць да яго сваю любоў.

Aндрэй Юхнік