Skip to main content

У Навагрудку выйшаў пяты юбілейны нумар парафіяльнай газеты

nv gazeta 1У пачатку мая 2017 года выйшаў першы нумар газеты “Каталіцкі Навагрудак”. Ідэя паўстання парафіяльнай газеты з’явілася чатыры гады таму, аднак рэалізаваць гэтую справу атрымалася толькі ў мінулым годзе. Газета мае на мэце асвячаць духоўнае і культурнае жыццё супольнасці вернікаў у Навагрудку і дапамагаць католікам быць актыўнымі ў жыцці парафіі. Аднак найважнейшай мэтай з’яўляецца евангелізацыя, інтэграцыя і духоўная фармацыя праз публікацыю каталіцкага веравучэння.

 Дапамагаць ствараць газету мае магчымасць кожны вернік. Існуе таксама сталая рэдакцыя, якая складаецца з 7-мі чалавек. Выдаецца газета на беларускай і польскай мовах у колеры.

Звычайна яна мае 12 старонак, а пяты, юбілейны нумар - 16. Наклад “Каталіцкага Навагрудка” складае каля 180-ці экзэмпляраў.

Фаіна Малюжэнец