Skip to main content

Дзень духоўнага аднаўлення для моладзі прайшоў у лідскім фарным касцёле

adnowa moladzi 2714 снежня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) у Лідзе прайшоў дзень духоўнага аднаўлення для моладзі, якая рыхтуецца да сакрамэнту канфірмацыі.

Сустрэча пачалася супольным разважаннем над пытаннем:Што мы павінны рабіць, каб падчас духоўнага вандравання да бэтлеемскай стаенкі наблізіць нашыя сэрцы да Хрыста?”

Моладзь знайшла адказ на гэтае пытанне ў Евангеллі паводле Лукі 3, 10-18: кожны дзень добра і сумленна выконваць свае абавязкі, станавіцца лепшымі хрысціянамі, хлопцамі і дзяўчатамі, сталымі і адказнымі вучнямі Езуса Хрыста.

Потым адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з магчымасцю прыступіць да споведзі. Дзень духоўнага аднаўлення завяршыўся спатканнем з Хрыстом у Эўхарыстыі.

Kс. Станіслаў Краўчанка