Skip to main content

Выпускнікі цэлебравалі прыміцыйную Імшу ў сценах гродзенскай семінарыі

DSC 099212 снежня тры новапрэзбітэры – кс. Раман Вайцяховіч, кс. Эрнэст Мікалайчык і кс. Андрэй Каўшук – сабраліся ў сценах гродзенскай “Alma Mater”, каб разам з выхавацелямі семінарыі цэлебраваць прыміцыйную св. Імшу і ўдзяліць прыміцыйнае благаслаўленне семінарыстам і выхавацелям.

Першая Эўхарыстыя, цэлебраваная выпускнікамі, – гэта свята ўсёй семінарыйнай супольнасці. Рэктар семінарыі ў Гродне кс. Віталь Вайцяхоўскі зазначыў: “Прыміцыйная Імша ў семінарыйнай капліцы – лагічнае завяршэнне фармацыі”.

Узначаліў цэлебрацыю Эўхарыстыі, удзельнікі якой мелі магчымасць атрымаць поўны адпуст, кс. Раман Вайцяховіч, а з гаміліяй звярнуўся да ўсіх кс. Эрнэст Мікалайчык. Напрыканцы Імшы маладыя прэзбітэры ўдзялілі прыміцыйнае благаслаўленне святарам і семінарыстам.

Aндрэй Юхнік